?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Вырашыла даведацца пра магчымасць трапіць у аўтобус на вазку. Званю дыспетчэру, тлумачу, што мне патрэбны машыны не толькі з нізкай пляцоўкай, а яшчэ і ўкамплетаваныя шчытом\спускам, як у некаторых тралейбусах. Той шчыт ляжыць на падлозе нікому не перашкаджае, але калі трэба кіроўца адкідвае яго і... вуаля, я ў салоне - вельмі зручна, танна і бяспечна ў параўнанні з сацыяльным таксі. На жаль на тралейбусе не ўсюды магчыма трапіць. Таму і званю ў аўтобусны парк.

Дыспетчэр на маё пытанне пра безбар'ерныя аўтобусы не адказала, папрасіла перазваніць. Перазваніўшы, я даведалася, што такія аўтобусы існуюць, але шчыты ў іх не працуюць, то бок яны адкідваюцца, аднак потым не "закідваюцца" абратна.

Ну вось жа ж, не бывае ў жыцці дасканаласці.)) А я ўжо намроіла сабе паездку ў гіпермаркет "Карона" за падстаўкай для наўтбука. Пешкі туды далёка.

Comments

( 4 камэнтара — каментаваць )
secyrg
13 Жнв 2013 12:07 (UTC)
З Днём нараджэння!
I няхай усё будзе добра!
michalinka
13 Жнв 2013 12:13 (UTC)
Re: З Днём нараджэння!
Дзякую))
nondatur
13 Жнв 2013 21:03 (UTC)
З Днём нараджэння! Няхай у вас усё будзе добра і ўсё атрымліваецца!
michalinka
14 Жнв 2013 12:21 (UTC)
вялікі дзякуй))
( 4 камэнтара — каментаваць )

Profile

michalinka
michalinka

Календар

Тра 2014
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Лічбы

Распрацавана LiveJournal.com