?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Я сумую

Наступнай раніцай, пасля пахавання таты я атрымала смс-ку ад адной выкшталцонай дамы з пытаннем ці думалі мы з мамай, як цяпер будзем жыць без мужчыны дома.

У той момант я наогул ні аб чым падобным думаць не магла, нават блюзнерствам падаваліся такія думкі, другі быў настрой. Бо тата яшчэ ўспрымаўся, як жывы. Ён у нас жа шмат год працаваў кіроўцам міжнароднікам, таму мы прызвычаіліся да яго частых ад'ездаў і вяртанняў. Потым хвароба вымушала яго сыходзіць з дому ў бальніцу. Адтуль ён таксама вяртаўся. Да сваёй апошняй паездкі ў Бараўляны ён рыхтаваўся, як калісьці ў рэйс. Грунтоўна. Хто ж ведаў, што праз суткі тата сыде ад нас, каб ужо не вярнуцца. І не ў бальніцы гэта адбудзецца - дома.

Не пра тое хацела пісаць. Пра лета, цяжкасці, слёзы, суцяшэнні, страхі, перамогі, сяброў, сустрэчы, прагулкі... напэўна ў другі раз.

Comments

( 6 камэнтароў — каментаваць )
lightynna
05 Ліп 2013 20:00 (UTC)
Прыміце спачуванні...
michalinka
06 Ліп 2013 14:59 (UTC)
Дзякую, месяц ужо мінуў, а ўчора нешта мяне праняло..
vik_shnip
06 Ліп 2013 07:31 (UTC)
Мае спачуванні...
michalinka
06 Ліп 2013 14:59 (UTC)
Дзякую.
ksysh_ka
06 Ліп 2013 15:12 (UTC)
Абдываю, трымайцеся. Пачынаецца самы страшны боль, але пасля ён адпусциць, галощнае адплакаць и адгараваць сваё. Майго таты няма ўжо 1 год і 5 месяцаў, быццам бы прыціхла, а як сустрэну яго сяброў, ці мужчын да яго падобных, зноў вельмі баліць. Пасля суходу брата мне лягчей зрабілася праз 10 год.
michalinka
07 Ліп 2013 17:43 (UTC)
Дзякую.. так, гэта ўсё проста трэба перажыць.
( 6 камэнтароў — каментаваць )

Profile

michalinka
michalinka

Календар

Тра 2014
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Лічбы

Распрацавана LiveJournal.com