І ці магчыма наогул штосьці зьмяніць у гэтай сітуацыі? Кажу пра разбурэньне архітэктурна-гістарычных помнікаў. Разбурэньне часам, разбурэньне дзеля новых забудоў і вось такое разбурэньне як у Нсьвіжы http://nn.by/index.php?c=ar&i=17148
Я ведаю, што ў нас няма піітэту перад гістарычнай спадчынай. Так, мы можам па прыезду з Польшчы захоплена распавядаць пра стары горад у Кракаве. Мы пагаджаемся, што гэта ня толькі прыгожа, але і надае гораду, краіне асобны шарм, непаўторнасьць... Але як толькі справа заходзіць пра Беларусь... абыякавасьць... Я кажу пра большасьць.
Разбурэньне Нясвіскага замку, інакш гэткую "рэстаўрацыю" не назавеш, кранае толькі малую частку людзей, астатнім глыбока фіялетава, што там робяць з гэткім замкам.
Гэта лядовы палац, што дабудоўваецца ў Бабруйскай крэпасьці... Мне апошнім часам столькі добрых словаў адносна прыгажосьці гэтага будынка чула...
Магчыма гэта толькі мой асяродак?
- Што рабіць?
( Пракамэнтаваць )
bored

