ja

[info]michalinka


нататкі Абывацелькі

жыццё на канапе


Пра леніну плошчу
ja
[info]michalinka
Яшчэ зусім маленькай Лена даведалася пра існаванне ў горадзе плошчы Леніна. "Як Леніна? Мая плошча?!" - здзівілася дзяўчынка. Цяпер малая крыху ведае пра таварыша Леніна (распавялі), аднак, усё адно лічыць плошчу сваёй і помнік на ёй таксама, бо ён жа Ленін. =))
фота  )

Пра "хвасты"
клава
[info]michalinka
"Хвастоў" назбірала нашмат больш дазволенага. Заблыталася ў іх, рушыць наперад ніякім чынам не атрымліваецца - балота. Сама сабе абрыдла. Трэба разбірацца, каб наогул не зацягнула. Пэўна пачну з недаробленых-незробленых спраў, а там мусіць атрымацца ўзяцца за "тонкія" душэўныя рэчы. З іх галоўны тормаз і з імі складаней... Застаецца толькі прасіць у Госпада паскарэння заданага ў правільным накірунку. Прашу. Небезответно.

Псалом 22 (23)
ja
[info]michalinka
Originally posted by [info]burbalka at Псалом 22 (23)
Originally posted by [info]symon_salavejka at Псалом 22 (23)

вершаваны
пераказ
(http://salavejka.blogspot.com)

Госпад пасвіць мяне на лугах,
           Дзе ні ў чым мець не буду нястачы:
На зялёную пашу прывёў,
           Пасяліў ля спакойнай вады.

Там душу аджывіў Ён маю,
           Там Ягоную моц я пабачыў,
Там Ён імені дзеля Свайго
           Шляхам праведным водзіць заўжды.

Нават як прыйдзе час мне ісці
           Праз даліну смяротнага ценю,
Прыгадаю сабе: Ты - са мной,
           І не меціму страху, ані.

Моцны кій Твой ды ляска Твая
           Будуць сэрцу майму суцяшэннем,
Вось чаму я спакойна пайду
           Па дарозе, што Ты адчыніў.

Прад абліччам маіх варагоў
           Для мяне Ты наладзіў гасціну,
Намасціў галаву мне алеем
           Ды мой келіх даверху наліў.

Дабрыня і спагада Твае,
           Колькі жыў я, мне дыхалі ў спіну,
Ну а я ў Тваім доме, Гасподзь,
           Пасялюся на доўгія дні.


Upd. Заменена "палка" на "ляска".


march2012
ja
[info]michalinka
Адкрыла стужку сяброў, а там такое. Аж вохнула...магчыма з-за таго, што я страшэнны візуал, але некаторыя выявы дзейнічаюць на мяне як антыдэпрэсанты. Убачыш і, нават стомленнасць праходзіць і ўсмешка на ўвесь твар.. Такое не часта бывае, але бывае. Вось зноўку адбылося=))  
Originally posted by [info]paller at march2012
176.69 КБ

168.53 КБ


холст 62 см.Х30 см.,дубовая доска(не помню размеры)

Беларускія прыказкі :)
ja
[info]michalinka
Малюнак Юллі Аўгусціновіч з сённяшняй фрэнд-стужкі ад [info]levkonoe.. .

Цэтлікі: ,

Хрыстос Уваскрос!
ja
[info]michalinka

Словы
ja
[info]michalinka
Апошнія тыдні на сэрцы моташна, крыўдна, пуста і раздражнённа. Малюся, быццам даніну аддаю, нават псальмы не дапамагаюць настроіцца на прыняцце Божага спакою. Апраўдваю сябе маральнай стомленнасцю з-за хваробаў бацькоў і сваёй няздольнасцю ім дапамагчы. Наадварот, яны павінны, ледзь поўзаючы, круціцца вакол мяне... Апраўдваю. А гэты ўрывак усё паставіў на свае месцы. Так і ёсць.

Когда загаженное сердце не способно на любовь Божию ответить любовью (а это бывает тогда, когда нет искреннего покаяния — предельной решимости вычистить эту грязь, чего бы это ни стоило), оно прячется от божественной любви, как Адам в Эдемском саду. Для того, чтобы разумом усомниться в бытии Божием или в реальности совершаемого Таинства, нужно дойти до полного духовного безумия. Это крайний случай. Гораздо чаще вера переходит в область теоретических убеждений, которые никак не отражаются на душевных переживаниях.

Дзякую Бога за словы, што дапамагаюць адчыняць сэрца перад Ім, дзякую за Ласку і доўгацярплівасць.
За спасылку дзякую [info]nicolaev
Цэтлікі: ,

Сямейны архіў
ja
[info]michalinka
Мы з сястрыцай страшнаказацьколькігодтаму. Цяпер ужо нават і яе дзеці не глядзяць на свет такімі наіўна расплюшчанымі вачыма.


Жывы!
ja
[info]michalinka


Са святам, сябры!

Квіті в волоссі
ja
[info]michalinka


У навушніках першы (для мяне) альбом Бумбокса "Family Бiзнес" і гэтая песня... Глупства, ага!

Тыдзень паэзіі Алега Мінкіна
ja
[info]michalinka
Досьвед

Быў падазроны смак сунiцы,
Быў несапраўдны пах жывiцы, —
I я, забыўшыся на ляк,
Узяў вяроўку i лiхтарык
i прачынiў на тратуары
Нiколi нечапаны люк.

Гулi сталёвыя парэнчы.
Смуродам тхнула. Гулка енчыў
Пры кожным кроку ржавы трап...
Лiхтарык высьвецiў са змроку
Празрыстыя, зь зялёным сокам,
Спляценьнi незлiчоных труб.

У вынiку маёй афёры
Я вызнаў тайну штучнай флёры —
I жылы ў роспачы ўспароў,
Бо жыць у сьвеце непамысным
Больш не хацеў... а з жылаў пырснуў
Раствор сьмярдзючы, а ня кроў!
Цэтлікі: ,

Першапраходца :)
ja
[info]michalinka
Originally posted by [info]13vainamoinen at Настоящий мужик!

Фото из Интернета.

Сённяшняе
ja
[info]michalinka
Каб я зраніцы не паглядзела ў вакно, не ўбачыла вясновыя снежныя падвыпадверты - інтэрнэты ўсё адно распавялі б і паказалі сённяшні снег...
Бачыла нават здымкі сённяшняга Бабруйска. Прыгожы такі, белы, чысты. :)

Гэта ўсё за вакном. А ў доме зацвіў зігакактус. Нешта ён у гэтым годзе надта актыўнічае, ужо другі раз цвіце.


Цэтлікі: ,

Як Напалеон з Кутузавым біліся пад Грунвальдам
ja
[info]michalinka
Трапіла мне на вочы прэзентацыя (слайд-шоў) па гісторыі зробленая Альбінінай аднакласніцай. Яны цяпер праходзяць гісторыю ВКЛ і прэзентацыі ці сценгазеты вельмі дапамагаюць напрыканцы чвэрці выправіць ацэнкі. Мы з Альбінай рабілі прэзентацыю па біяграфіі Свідрыгайла Кейстутавіча, а яе суседка па парце замахнулася на Грунвальдскую бітву. Атрымаўся ў яе такі дзіўны сімбіоз Грунвальда з Барадзіно. Першы слайд як і мае быць распавядае пра Грунвальдскую бітву, а наступны пра яе галоўных асоб Напалеона і Кутузава. І так уся прэзентацыя, троху пра Ягайла і Вітаўта, троху пра тое, як "смешались в кучу кони, люди" у дзень Барадзіна.

Сёмы клас, чытаць ужо навучілся, але разумець прачытанае пакуль не.

Суполка прысвечаная страчанай спадчыне Беларусі
ja
[info]michalinka
Originally posted by [info]artem_ablozhei at Суполка прысвечаная страчанай спадчыне Беларусі
Вырашаў стварыць суполку прысвечаную страчанай спадчыне Беларусі. Замкі, палацы, сядзібы, касцёлы, цэрквы, якія калісьці стаялі на нашай беларускай зямлі, і былі разбураны ў часы шматлікіх войнаў, ці былі разабраныя мясцовымі жыхарамі, ці самі прыйшлі ў запусцення.
Можа так атрамаецца і суполка будзе карыстацца поспехам, і мы разам будзем даведвацца пра тую архітэктуру якую мы згубілі назаўжды. Можа вы ўжо калісьці ў сваім ЖЖ пісалі пра нешта падобнае, дык зрабіце перадрук у суполку.
Я ўжо гатую пост пра палац Радзівілаў у Наваградку)

Уступайце ў супольнасць, запрашайце сяброў, і калі не цяжка змясціце гэтую навіну ў сваім ЖЖ.
Загадзя дзякуй!
http://spadchyna-by.livejournal.com/
Цэтлікі: ,

Вы праглядаеце журнал [info]michalinka